Спецыялістам, якія атрымалі накіраванне на работу пасля заканчэння навучальнай установы, прадастаўляецца водпуск працягласцю 1 каляндарны месяц незалежна ад таго, калі ў іх былі апошнія канікулы ў навучальнай установе. За перыяд водпуску ім выплачваецца грашовая дапамога ў памеры месячнай стыпендыі, атрыманай у апошнім семестры, за кошт сродкаў арганізацый, у якія маладыя спецыялісты накіраваны на работу. Пры гэтым выпускнікам педагагічных спецыяльнасцей выплачваецца грашовая дапамога з разліку месячнай стыпендыі, якую выпускнік атрымліваў у апошнім перад выпускам семестры за 45 каляндарных дзён за кошт бюджэтных сродкаў. У гэты перыяд уключаецца месячны водпуск незалежна ад таго, калі былі апошнія канікулы ў навучальнай установе.
Выпускнікам устаноў, якія забяспечваюць атрыманне прафесійна-тэхнічнай адукацыі, якія вучацца не больш за 10 месяцаў, час навучання залічваецца ў працоўны год. Гэты год дае права на працоўны водпуск. У тых выпадках, калі выпускнік не атрымлівае стыпендыю ў апошнім перад выпускам семестры, адпаведная грашовая дапамога яму выплачваецца зыходзячы з разліку сацыяльнай стыпендыі. Выпускнікам устаноў, якія знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні, за час водпуску, акрамя стыпендыі, выплачваецца грашовая кампенсацыя за харчаванне зыходзячы з устаноўленых норм. Трэба мець на ўвазе, што акрамя вышэйзгаданых выплат і льгот, выпускнікам з ліку дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, пасля заканчэння навучальнай установы выдаецца адзенне, мяккі інвентар, абсталяванне і грашовая дапамога ў адпаведнасці з нормамі заканадаўства. Аднак калі выпускнікі ўстаноў адукацыі атрымалі магчымасць самастойнага працаўладкавання, грашовая дапамога за перыяд водпуску не выплачваецца.
Спецыялістам, якія прыбылі на работу па персанальным размеркаванні, мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы, а таксама арганізацыі пры недастатковасці ўласнага жылога фонду могуць выдзеліць сродкі з мэтай кампенсацыі затрат на наём жылых памяшканняў у грамадзян. Указаныя органы і арганізацыі могуць таксама выдаваць спецыялістам крэдыты на індывідуальнае будаўніцтва, куплю мэблі і іншага жыллёва-бытавога і сельскагаспадарчага інвентару, а таксама прымаць іх без чаргі ў жыллёвыя будаўнічыя кааператывы.
Пры накіраванні ў парадку размеркавання на працу выпускнікоў, калі гэта звязана з пераездам у іншую мясцовасць (у іншы населены пункт па існуючым адміністрацыйна-тэрытарыяльным дзяленні), ім гарантуюцца выплаты, прадугледжаныя заканадаўствам. У адпаведнасці з арт. 96 ПК спецыялістам кампенсуюцца: - кошт праезду спецыяліста і членаў яго сям'і (акрамя выпадкаў, калі наймальнік прадастаўляе адпаведныя сродкі перамяшчэння) на ўмовах, што і пры накіраванні работніка ў службовую камандзіроўку; - выдаткі па правозу маёмасці чыгуначным, водным і аўтамабільным транспартам (агульнага карыстання) у колькасці да 500 кг на самога спецыяліста і да 150 кг на кожнага члена сям'і, які пераязджае. Па пагадненню бакоў могуць быць аплачаны фактычныя расходы па правозу маёмасці ў большай колькасці (п.2 арт. 96 ПК). Пры адсутнасці названых відаў транспарту могуць быць аплачаны расходы па правозу гэтай маёмасці паветраным транспартам ад бліжэйшай да месца работы чыгуначнай станцыі або ад бліжэйшага марскога або рачнога порта, адкрытага для навігацыі ў гэты час; - сутачныя за кожны дзень знаходжання работніка ў дарозе ў прадугледжаных заканадаўствам памерах; - аднаразовая дапамога: на самога выпускніка - у памеры яго месячнага службовага акладу (тарыфнай стаўкі) па новым месцы працы і на кожнага члена сям'і, які пераязджае, у памеры адной чацвёртай дапамогі самога работніка.
Спецыялістам, якія пераязджаюць на працу ў іншую мясцовасць, выплачваецца зарплата зыходзячы са службовага акладу (тарыфнай стаўкі) па новым месцы працы за дні збору ў дарогу і ўладкаванні на новым месцы жыхарства, але не больш як за 6 дзён, а таксама за час знаходжання ў дарозе. Калі загадзя немагчыма вызначыць памер належнай спецыялісту кампенсацыі, то яму выдаецца аванс. Да членаў сям'і спецыяліста, на якіх выплачваюцца кампенсацыі, адносіцца муж, жонка, а таксама дзеці і бацькі абодвух мужа і жонкі, якія знаходзяцца на яго ўтрыманні і пражываюць разам з ім. Кошт праезду членаў сям'і і правозу іх маёмасці, а таксама аднаразовая дапамога на іх выплачваюцца ў тым выпадку, калі яны пераязджаюць на новае месца жыхарства работніка да заканчэння аднаго года з дня фактычнага прадастаўлення жылога памяшкання (гл. Каментарый да Працоўнага кодэкса. Мн., "Амалфея". 2000. Ст.96. Усе выдаткі па выплаце кампенсацыі нясе арганізацыя, у якую накіроўваецца ці прымаецца выпускнік. Усе выдаткі па выплаце кампенсацый маюць строга мэтавае прызначэнне. Таму сродкі, выплачаныя выпускніку ў сувязі з накіраваннем у парадку размеркавання "пераездам яго на працу ў іншую мясцовасць", павінны быць вернуты цалкам у наступных выпадках, калі ён: - не з'явіўся на працу або адмовіўся прыступіць да працы без уважлівых прычын; - да заканчэння тэрміну працы, прадугледжанага заканадаўствам, быў звольнены за вінаватыя дзеянні, якія ў адпаведнасці з заканадаўствам з'явіліся падставай спынення працоўнай дамовы. Калі спецыяліст накіраваны на работу па месцы свайго ранейшага жыхарства, аднаразовая дапамога не выплачваецца. Аплачваюцца толькі выдаткі па праездзе. Тым з іх, якія пражывалі да вучобы ў інтэрнаце або на арандаванай жылой плошчы, кампенсацыі выплачваюцца цалкам .