Змест адукацыйнай галіны прадугледжвае выхаванне асноў агульнай і мастацкай культуры, развіццё эстэтычных адносін да свету, мастацкіх здольнасцей і эстэтычных пачуццяў, дзіцячай творчасці сродкамі выяўленчага мастацтва (архітэктура, дызайн, скульптура, жывапіс, графіка, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва).