Мы рады вітаць Вас на афіцыйным сайце

Мы рады вітаць Вас на афіцыйным сайце
Дзяржаўнай установы адукацыі
"Дзіцячы садок № 141 г. Мінска"
Наш юрыдычны адрас: Рэспубліка Беларусь,
г. Мінск, вул. Казінца,82
Паштовы індэкс: 220108
Тэлефоны: +375 (17) 375-34-01
+375 (17) 374-95-54
Адрас электроннай пошты: ddu141@minskedu.gov.by
Час працы: 7.00 -19.00
панядзелак - пятніца

Ваша маляня ўжо падрасла,
Перад Вамі паўстала пытанне:
Як жа быць? Куды ісці?
У дзіцячы садок які пайсці?
Мы Вас запрашаем да нас!
Ваша маляня не па гадах
Будзе разумны, спрытны, смелы!
І заўсёды ён будзе рады
Наведваць наш дзіцячы сад!
Нам вельмі прыемна, што Вас зацікавіла Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Дзіцячы садок № 141 г. Мінска" і дзякуй за тое, што знайшлі час зазірнуць на наш сайт!
Будзем рады, калі на сайце
Вы зможаце атрымаць цікавую для Вас інфармацыю.
Большасць раздзелаў сайта адлюстроўваюць усе аспекты дзейнасці ўстановы.
Вы ўбачыце, якія ўмовы створаны для дзяцей, якія спецыялісты суправаджаюць іх на працягу ўсяго знаходжання ў дзіцячым садку.
Мы спадзяемся, што для Вас будзе карысным кожны раздзел сайта.
У раздзеле "Навіны" Вам будзе цікава даведацца пра ўдзел дзяцей, бацькоў, калектыву ўстановы ў розных конкурсах і мерапрыемствах, пазнаёміцца з нашымі дасягненнямі.
Дзіцячы сад - гэта асаблівая тэрыторыя дзяцінства, дзе галоўнымі героямі з'яўляюцца малыя, і ўсё падпарадкавана іх патрэбам і жаданням. Памятаючы пра гэта, нашы выхавальнікі і педагогі-спецыялісты імкнуцца зрабіць цікавым і насычаным жыццё нашых маленькіх выхаванцаў у дзіцячым садку.
Мы імкнемся захаваць тое ўнікальнае, што прырода дала малому, а таксама дапамагчы яму ў спазнанні цікавага і складанага свету, развіць творчыя адносіны да жыцця, да любой справы, за якую будзе брацца гэты маленькі чалавек.
Мы рады кожнаму дзіцяці!
Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Дзіцячы садок № 141 г. Мінска" - установа камбінаванага тыпу, адкрыта ў снежні 1977 года.
Камплектаванне груп дзецьмі праводзіцца па ўзроставым прынцыпе. Праектная магутнасць установы - 12 груп (270 месцаў). Установу наведваюць 128 выхаванцаў. Функцыянуюць 9 груп. Усе групы маюць асобныя спальныя памяшканні. Ва ўстанове працуюць 2 спецыяльныя групы для дзяцей з цяжкімі парушэннямі маўлення, 1 спецыяльная група для дзяцей з РАС, 1 група інтэграванага навучання і выхавання.
Адно групавое памяшканне пераабсталявана ў кабінет па аказанні дадатковых адукацыйных паслуг, другое групавое памяшканне ў сэнсарны пакой і яшчэ іншае ў спартыўную залу.
Загадчык - Калакуцкая Кацярына Алегаўна
Намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці -
Бірукова Вікторыя Аляксандраўна
Ва ўстанове функцыянуе 9 груп:
Першая малодшая (2-3 гады) -2 групы.
Другая малодшая (3-4 гады) - 1 група.
Сярэдняя (4-5 гадоў) - 1 група.
Старэйшая (5-6 гадоў) - 1 група.
Старэйшая спецыяльная група для дзяцей з цяжкімі парушэннямі маўлення (5-6 гадоў) - 1 група
Рознаўзроставая спецыяльная група для дзяцей з цяжкімі парушэннямі маўлення (3-5 гадоў) - 1 група.
Група інтэграванага навучання і выхавання (5-8 гадоў) - 1 група.
Спецыяльная група для дзяцей з расстройствам аўтыстычнага спектру (5-6 гадоў) – 1 група.
З педагагічным складам можна пазнаёміцца пяройдучы па спасылцы
http://ddu141.minsk.edu.by/ru/main.aspx?guid=2331