Сардэчна запрашаем
на прафсаюзную старонку першаснай прафсаюзнай арганізацыі
ДУА "Дзіцячы садок № 141 г. Мінска"!
Наш дэвіз: "У адзінстве прафсаюза - наш поспех!"
У дзяржаўнай установе адукацыі "Дзіцячы садок № 141 г. Мінска" агульная колькасць працуючых 56 чалавек, з іх членаў прафсаюза - 56. Ахоп прафсаюзным членствам - 100 %.
ПРАФЕСІЙНАЯ САЮЗ (ПРАФСАЮЗ) – добраахвотнае грамадскае аб'яднанне людзей, звязаных агульнымі інтарэсамі па родзе іх дзейнасці, на вытворчасці, у сферы абслугоўвання, культуры, адукацыі. Аб'яднанні ствараюцца з мэтай прадстаўніцтва і абароны правоў працаўнікоў у працоўных адносінах.
Прафсаюз сёння з'яўляецца адзінай арганізацыяй, якая мае права па законе і здольны на справе прадстаўляць інтарэсы і абараняць правы работнікаў.
СІЛА ПРАФСАЮЗА - у яе масавасці, у згуртаванасці членаў прафсаюзаў, у энергічным і прынцыповым прафсаюзным камітэце.
ДЗЕЙНАСЦЬ прафсаюзнай арганізацыі ДУА "Дзіцячы садок № 141 г. Мінска" была, ёсць і будзе асноўнай меркай актыўнасці нашага працоўнага калектыву. Усё, што мы робім разам - робім добра, паколькі мы ўсё працуем на адно - на вынік! Мы ўпэўненыя - ён будзе якасным.
Мэта Прафсаюза - абарона прафесійных, працоўных, сацыяльна-эканамічных правоў і законных інтарэсаў сваіх членаў.
Асноўнымі задачамі прафсаюза з'яўляюцца:
- удасканаленне і развіццё сістэмы сацыяльнага партнёрства, форм і метадаў узаемадзеяння прафсаюза (яго органаў), наймальніка (яго органаў) і органаў дзяржаўнага кіравання;
- ажыццяўленне грамадскага кантролю за выкананнем наймальнікам заканадаўства аб працы, умоў калектыўнага дагавора, пагадненняў, станам умоў працы, побыту, адпачынку работнікаў і членаў іх сем'яў;
- абарона правоў кожнага члена прафсаюза на працу, атрыманне прафесіі і павышэнне кваліфікацыі, справядлівай і своечасовай аплаты працы;
- стварэнне здаровых, бяспечных умоў працы, аховы здароўя членаў прафсаюза;
- прыняцце мер па папярэджанні і своечасовым вырашэнні працоўных канфліктаў у адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам;
- распрацоўка метадычных рэкамендацый па заключэнні калектыўных дагавораў;
- навучанне прафсаюзнага актыву па розных напрамках прафсаюзнай дзейнасці;
- аказанне матэрыяльнай дапамогі работнікам;
- умацаванне арганізацыйнага адзінства, развіццё салідарнасці, узаемадапамогі і супрацоўніцтва.
Асноўныя напрамкі работы прафсаюзнай арганізацыі:
- Прадстаўляе і абараняе працоўныя правы і сацыяльна-эканамічныя інтарэсы членаў прафсаюза, заключае з наймальнікам арганізацыі калектыўны дагавор і ажыццяўляе сістэматычны кантроль за выкананнем прадугледжаных у ім абавязацельстваў;
- Удзельнічае ў вырашэнні працоўных спрэчак (канфліктаў);
- Удзельнічае ў вырашэнні пытанняў абароны прафесійных інтарэсаў членаў прафсаюзных органаў (павышэнне кваліфікацыі, атэстацыя, тарыфікацыя і г.д.);
- Арганізуе выкананне рашэнняў кіруючых органаў прафсаюза;
- Ажыццяўляе кантроль за стварэннем бяспечных умоў і аховы працы;
- Праца з ветэранамі педагагічнай працы;
- Праца з моладдзю;
- Інфармацыйная дзейнасць;
- Арганізуе ўлік сябраў прафсаюза;
- Аздараўленчая і культурна-масавая дзейнасць.
За час працы першаснай прафсаюзнай арганізацыі зроблена нямала, але мы плануем нашу дзейнасць на карысць нашых супрацоўнікаў, звязваючы з гэтым нашыя творчыя мары на карысць нашых людзей.
ПРАФСАЮЗ - ГЭТА РЭАЛЬНАЯ СІЛА,
СПАМОЖНАЯ АБАРАНІЦЬ ВАС,
але з Вашым актыўным удзелам!