Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Дзіцячы садок № 141 г. Мінска" - установа камбінаванага тыпу, адкрыта ў снежні 1972 года.

Установа дашкольнай адукацыі функцыянуе 5 дзён у тыдзень з рэжымам знаходжання выхаванцаў 12 гадзін.

     Ва ўстанове адукацыі рэалізуецца вучэбная праграма дашкольнай адукацыі і праграмы спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі.

У групавых памяшканнях створана развіваючае прадметна-прасторавае асяроддзе, якое дазваляе кожнаму выхаванцу знайсці занятак па душы, паверыць у свае сілы і здольнасці, навучыцца ўзаемадзейнічаць з педагогамі і з аднагодкамі. Старанна прадумваецца ўбранне музычнай залы ў залежнасці ад тэматыкі мерапрыемстваў і свят.

На тэрыторыі абсталявана спартыўная і гульнявыя пляцоўкі ў адпаведнасці з узроставымі асаблівасцямі дзяцей. У любую пару года дзеці знойдуць сабе заняткі па інтарэсах. Улетку - гульні з вадой і пяском, адкрыты тэматычныя пляцоўкі тэатральна-гульнявой, выяўленчай накіраванасці, вывучаюць аб'екты прыроды. Зімой - гульні са снегам, стварэнне снежных фігур, пабудоў.

Якасць адукацыйнага працэсу забяспечвае творчы, прафесійны педагагічны калектыў. Педагагічную дзейнасць ажыццяўляю выхавальнікі дашкольнай адукацыі, музычныя кіраўнікі, настаўнікі-дэфектолагі, кіраўнік фізічнага выхавання, педагог-псіхолаг.