Змест адукацыйнай галіны забяспечвае авалоданне нормамі і правіламі роднай мовы, развіццё камунікатыўных здольнасцей, элементарнае ўсведамленне моўнай рэчаіснасці, падрыхтоўку да навучання грамаце. Пры гэтым камунікатыўная функцыя разглядаецца як асноўная ў маўленчай дзейнасці выхаванцаў, а дыялог - як універсальная форма маўленчых зносін.