18.03.26
Свята "Вясна ідзе!"

18.03.2026

Свята "Вясна ідзе!" у нашым садзе! Сёння да нас завітала сапраўдная вясновая казка! Разам з выхавацелямі дзеці пазнаёміліся са старадаўнімі традыцыямі - спявалі песні - вяснянкі, вадзілі карагоды і гукалі птушак. Усе разам мы паклікалі цяпло і сонейка! Няхай вясна будзе радаснай і шчодрай!